“Белнафтахім”: Цэны на паліва ў Беларусі трэба падняць на 23%

“Белнафтахім”: Цэны на паліва ў Беларусі трэба падняць на 23%

“Белнафтахім” лічыць, што толькі для таго, каб кампенсаваць рост кошту нафты, трэба падняць цэны на паліва на аўтазапраўках на 23%. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” распавёў намеснік старшыні канцэрна Андрэй Рыбакоў. Ён нагадаў, што ў жніўні-снежні 2017-га кошт нафты вырас на 25,8%. А сёлета на 10% павялічваюцца стаўкі акцызаў на маторнае паліва. “У дадзеных умовах для кампенсацыі страт НПЗ цэны на нафтапрадукты неабходна павялічваць”, — адзначыў Рыбакоў.

Намеснік старшыні “Белнафтахіма” кажа, што “назапашваецца псіхалагічна значны скачок”. Гэта значыць, што існуе неабходнасць істотна падняць цэны на паліва. “Канцэрн лічыць неабходным, як мінімум, прывесці беларускія кошты на аўтамабільнае паліва да парытэту з цэнамі расійскага рынку, якія цяпер вышэйшыя на 7-11%”, — кажа Андрэй Рыбакоў. Ён падкрэсліў, што ўсе магчымыя варыянты “ўнутранага характару” для скарачэння затрат нафтаперапрацоўчымі заводамі ўжо выкарыстаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі