"Белінвестбанк" паведаміў, якія аперацыі з банкаўскімі карткамі забароненыя

"Белінвестбанк" 19 снежня паведаміў, якія аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх картак забароненыя. У афіцыйным паведамленні пяць пунктаў:

1. Перавод грашовых сродкаў з картак, намінаваных у беларускіх рублях, на карткі, бягучыя (разліковыя), укладныя (дэпазітныя) рахункі ў замежнай валюце;

2. Перавод грашовых сродкаў з бягучых (разліковых), укладных (дэпазітных) рахункаў у беларускіх рублях на карткі, намінаваныя ў замежнай валюце;

3. Унёсак наяўных беларускіх рублёў на карткі, намінаваныя ў замежнай валюце;

4. Выдача наяўнай замежнай валюты па картках, намінаваных у беларускіх рублях, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

5. Выкананне безнаяўных плацяжоў у беларускіх рублях ("Адвольны плацёж") з бягучых (разліковых) рахункаў, адкрытых у ААТ "Белінвестбанк" і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных ААТ "Белінвестбанк", на рахунку ААТ "Белінвестбанк" у замежнай валюце.

У той час, калі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і намеснік прэм'ера Пётр Пракаповіч заяўляюць, што дэвальвацыі ў Беларусі не будзе, рыхтуецца афіцыйная заява Нацбанка. Абменны курс рубля ў Беларусі збіраюцца аслабіць прыблізна на 10%. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на некалькі інфармаваных крыніц.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі