Вы тут

"Белавія" рассказала, чаму не стварае лаўкосты

Анатоль Гусараў / Вадзім Заміроўскі, TUT.by

"Белавія" працуе над стварэннем лаўкост-напрамкаў. "Нам нестае галоўнага — самалётаў", — цытуе TUT.by тлумачэнне гендырэктара кампаніі Анатоля Гусарава.

Аднак у наступным годзе, кажа Гусараў, магчымы запуск лаўкоста з аднаго з абласных цэнтраў у Тэль-Авіў. Пры гэтым "Белавія" не ператворыцца ў лаўкост-кампанію, а проста адкрые асобныя напрамкі. 

Разам з тым дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі паведаміў, што існуе дамова паміж Нацыянальным аэрапортам "Мінск" і венгерскай лаўкост-кампаніяй WizzAir, якая плануе прыйсці ў Беларусь. 

"На гэтым тыдні запланаваныя кансультацыі з амбасадарам Венгрыі, якія пройдуць у Дэпартаменце па авіяцыі, я спадзяюся, там будзе даведзена пазіцыя венгерскага боку. Мы ў цэлым гатовыя кансультаваць, узаемадзейнічаць з венгерскім бокам, каб перавозчык рэалізаваў пагадненні, якія існуюць паміж адміністрацыямі", — прыводзіць БЕЛТА чыноўніка.

Цікавасці да рэйсаў з беларускіх абласных цэнтраў кампанія WizzAir не выказала. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.