"Белавія" на чвэрць павялічыла перавозкі ў Расію

Фота: jetphotos.net
Фота: jetphotos.net

"Белавія" трапіла ў топ авіякампаній, якія павялічылі пасажырскія перавозкі ў Расію. Прырост дасягнуў 25%.

Спіс узначальвае малдаўская Fly One, якая прадэманстравала пяціразовы рост. Ён тлумачыцца "эфектам нізкай базы": рэгулярныя рэйсы з Кішынёва ў Маскву кампанія пачала толькі ўлетку 2016 года. Таксама ў топе знаходзяцца чатыры турэцкія авіякампаніі, уключна з Turkish Airlines (+73%), казахстанская Air Astana (+27%) і еўрапейская група KLM (+27%).

Кіраўнік партала Avia.ru Раман Гусараў распавёў РБК, што перавозкі замежных авіякампаній растуць у тым ліку і за кошт транзітных пасажыраў: напрыклад, кітайцы актыўна выкарыстоўваюць маршрут праз Маскву. Рост паказчыкаў "Белавія" Гусараў звязвае з тым, што праз Беларусь ідзе вялікі трафік пасажыраў з Украіны, прамое спалучэнне з якой было спыненае ў кастрычніку 2015 года. Той мільён пасажыраў, які лётаў у Расію наўпрост, цяпер вымушаны лётаць праз Беларусь, зазначае ён.

Замежныя авіякампаніі павялічылі перавозкі пасажыраў у Расію ўпершыню з 2013 года. За апошнія дзесяць гадоў пік перавозак замежных кампаній у Расію прыйшоўся менавіта на 2013 год, калі яны перавезлі 19,1 мільёна чалавек. А з 2014 года пачаўся спад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі