"Белавія" ладзіць распродаж квіткоў: усё па 24 еўра

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" абвясціла аднадзённую акцыю, дзе прапануе квіткі па 24 еўра. 24 еўра — гэта кошт квітка ў адным кірунку, адпаведна акцыйныя білеты па маршруце туды-назад абыдуцца ў 48 еўра.

Праўда, колькасць квіткоў па тарыфе "Прома" (менавіта ён удзельнічае ў акцыі) абмежавана, затое прапанова дзейнічае для ўсіх прамых рэгулярных рэйсаў. Ёсць і яшчэ некалькі ўмоваў. Падарожжа з такімі бюджэтнымі квіткамі павінна адбыцца ў перыяд з 17 студзеня па 24 сакавіка 2024. І максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння, калі набыты білет туды-назад, не павінен перавышаць 1 месяц.

Камбінаваць тарыф "Прома" з іншымі даступнымі тарыфамі можна. Але ў гэтым выпадку да ўсяго авіябілета будуць прымяняцца правілы абмену/вяртання, якія дзейнічаюць для "Прома".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі