"Белавія" купляе тры самалёты Embraer новага пакалення

Авіякампанія "Белавія" купіць тры самалёты Embraer новага пакалення E195-Е2. Як паведамляе БЕЛТА, сёння ў мінску лізінгавую дамову на пастаўку падпісалі гендырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў і прэзідэнт лізінгавай кампаніі AerCap Філіп Скрагс.

Першы з трох самалётаў з завода-вытворцы павінен прыбыць у снежні 2020 года. Два наступныя — на пачатку 2021-га.

Самалёт E195-Е2 разлічаны на перавозку 125 пасажыраў. У ім 9 месцаў — у салоне бізнес-класа, а 116 — у эканомкласе. 

Мяркуецца, што новыя самалёты будуць лятаць у Лондан, Барселону, Астану, Мюнхен, Парыж, Сочы і Амстэрдам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.