"Белавія" аднаўляе працу сэрвісаў пасля пераезду на расійскае ПЗ

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё

"Белавія" аднаўляе работу сваіх сэрвісаў пасля пераезду на расійскую сістэму браніравання авіябілетаў "Леанарда". Аднаўленне пасля міграцыі ажыццяўляецца паэтапна.

Ужо цяпер пасажырам даступныя набыццё авіябілетаў, змена даты вылету, набыццё дадатковых паслуг. Усе яны пакуль што рэалізуюцца афлайн: у офісах па продажы авіябілетаў "Белавія", у прадстаўніцтвах і ў агентаў.

Таксама даступныя вяртанне авіябілетаў. Яно магчымае па месцы набыцця авіябілета. А калі квіток быў набыты на сайце belavia.by, для афармлення вяртання трэба звярнуцца ў офісы продажу "Белавія".

Застаюцца недаступнымі купля авіябілетаў на сайце, анлайн-рэгістрацыя, аплата праз сістэму "РАЗЛІК" і некаторыя іншыя паслугі. Анлайн-рэгістрацыю (пакуль без магчымасці выбару месца) плануецца ажывіць 3 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі