"Белавія" адмяняе рэйсы ў Фінляндыю і Чэхію
!["Белавія" адмяняе рэйсы ў Фінляндыю і Чэхію](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/belavija-2605.jpg.webp?itok=JMkbqEht)
Авіякампанія "Белавія" адмяняе рэйсы ў Фінляндыю і Чэхію ў сувязі з тым, што ўрады гэтых краін "закрылі неба" для беларускага перавозчыка.
Палёты ў Фінляндыю спыняюцца з 26 траўня па 29 кастрычніка, а ў Чэхію — з 28 траўня па 30 чэрвеня.
Пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце еўрапейскія краіны "закрываюць неба" для Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.