Белавежская пушча не трапіла ў фінал конкурсу "Новыя 7 цудаў прыроды"

Вызначаныя 28 афіцыйных фіналістаў міжнароднага конкурсу "Новыя 7 цудаў прыроды". З гэтага моманту ізноў стартавала інтэрнэт-галасаванне. Яно завершыцца праз два гады, паведамляе БЕЛТА. У лік 28 прэтэндэнтаў на статус новага цуду прыроды ўвайшлі аб'екты з розных рэгіёнаў і краін. Сярод іх вулкан Везувій у Італіі, Нацыянальны парк Камода ў Інданэзіі, скала Ўлуру ў Аўстраліі, гара Матэрхорн (Італія, Швейцарыя), лес Сандрэбанс (Бангладэш, Індыя), Вялікі бар'ерны рыф (Аўстралія, Папуа-Новая Гвінея), Галапагоскія астравы ў Эквадоры ды іншыя.

Нагадаем, што раней у спіс прэтэндэнтаў была ўключаная Белавежская пушча. Аднак у лік фіналістаў запаведны лес не трапіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі