Беларусы злавілі ў Брэсцкай крэпасці расіянку — уцякала ў Еўрасаюз

Беларускія памежнікі затрымалі ў памежнай паласе жыхарку Маскоўскай вобласці Расіі, якая нелегальна спрабавала перайсці ў Польшчу. 38-гадовая жанчына хавалася ў кустах, у збудаваннях Брэсцкай крэпасці. Аднак сабака ўзяў яе след і парушальніцу знайшлі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, расіянка сцвярджае, што спрабавала перабрацца ў ЕС у пошуках "лепшых умоваў жыцця". Яе аформілі парушальніцай дзяржаўнай мяжы і затрымалі на трое сутак.

БЕЛТА дадае, што жанчына спадзявалася адшукаць у Польшчы сваіх сваякоў. Яе могуць дэпартаваць з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі