Беларусы з’елі 12 тон айчыннага сыру з цвіллю

120816 Martynovich Syr.mp3

Нарачанскі масласыразавод прадаў сыру з цвіллю больш чым на мільярд. І гэта яшчэ крамы тармазяць развіццё продажу, скардзяцца на заводзе.

“Мы возім сыр па ўсёй Беларусі. У дылераў 4 тысячы кропак. У Санкт-Пецярбург адгрузілі паўтоны. Смачны вельмі, вось госці прыязджалі аддала ім кавалак”, — расказвае супрацоўніца аддзелу збыту Нарачанскага масласыразавода Кацярына Аўрэйцэвіч.

Сыр з цвіллю яна каштуе 2 разы на тыдзень на дэгустацыі, а той кавалак, што ляжаў дома ў лядоўні, звезлі госці.

Цвіль і дадаткі ў сыр завозяць на завод з Францыі. Рэцэптуру пакуль не мянялі. Турысты з Расіі добра бяруць сыр у краме ад завода, а вось астатнія… баяцца. Відаць, дорага — 136 тысяч кілаграм у Мінску.

“Наш гандаль не бярэ, не ведаю чаму. Людзі нават пытаюцца, дзе набыць. А вось расіяне, якія адпачываюць у санаторыі бяруць добра. Але там адпачываюць людзі заможныя, могуць сабе дазволіць”, — адказваюць у лабараторыі завода.

“Наш гандаль не бярэ, не ведаю чаму. Людзі нават пытаюцца, дзе набыць. А вось расіяне, якія адпачываюць у санаторыі бяруць добра. Але там адпачываюць людзі заможныя, могуць сабе дазволіць”

У цэнтры сталіцы нарачанскі “Ракфорці” знаходзім толькі ў Цэнтральным універсаме, каштуе 136 тысяч за кілаграм. Поруч ляжыць чэшскі “Цэзар” з цвіллю за 145 тысяч, але прадавачка раіць набыць беларускі, бо “яго лепш бяруць”.

Сыр "Ракфорці" з Цэнтральнага ўніверсаму

За сто грам “Ракфорці” аддаем 13 тысяч і набываем 100 грамаў нямецкага “Дор Блю” за 17 тысяч, каб параўнаць.

Нямецкі сыр "Дор Блю" і беларускі "Ракфорці"

Нямецкі больш сухі і цвёрды, беларускі — больш салёны і мяккі, падобны на плаўлены сырок з цвіллю. Добрая была б назва…

"Дор Блю" злева, беларускі сыр з цвіллю справа

Як даведваецца Еўрарадыё замежныя сыры ў Беларусі пачалі рабіць, больш за 100 гадоў таму. “Бакштэйн” з цвіллю варылі ў Магілёўскай губерні. А самы папулярны сыр у Заходняй Беларусі быў “Літоўскі”, расказвае аўтар кнігі “Наша страва” Алесь Белы.

“Гэтая традыцыя праіснавала ў нас пад 100 гадоў. Сям’я, якая яго вынайсціла гэта Брахоцкія. Гэта быў аналаг прэсаванага галандскага сыру “Эдамер”, — тлумачыць Алесь Белы.

“Гэтая традыцыя праіснавала ў нас пад 100 гадоў. Сям’я, якая яго вынайсціла гэта Брахоцкія. Гэта быў аналаг прэсаванага галандскага сыру “Эдамер”

І наракае, што цяпер гэты сыр у Беларусі не робяць. Хаця беларускі сыр з цвіллю эксперт зацаніў.

Алесь Белы: Добра, што ў нас робяць гэтыя сыры. Гэта адукоўвае спажыўца. Але калі ў нас ёсць ёсць традыцыі, якім 150 гадоў, то варта паспрабаваць іх аднавіць”.

Чакаем, пакуль у адным шэрагу з “Маскарпонэ” ці “Рыкота”, у крамах з’явіцца “Літоўскі” сыр ці можа “Брахоцкі”.

Фота: Еўрарадыё 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі