Беларусы затрымалі расіяніна, які ішоў да сваёй дзяўчыны ў Літву
![Беларусы затрымалі расіяніна, які ішоў да сваёй дзяўчыны ў Літву](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_233373_big.jpg.webp?itok=FBsO_qnh)
Беларусы затрымалі 17-гадовага расіяніна, які хацеў нелегальна наведаць сваю дзяўчыну ў Літве. Жыхар Навасібірскай вобласці Расіі прыехаў у Беларусь і пайшоў пешшу да беларуска-літоўскай мяжы. Аднак на тэрыторыі Смаргонскай памежнай групы мясцовыя жыхары заўважылі падазронага маладога чалавека і паведамілі пра яго памежнікам. Да мяжы грамадзянін Расіі не дайшоў 3 км, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Парушальніка дзяржаўнай мяжы змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзіцца расследаванне.