Беларусы затрымалі расіяніна, які ехаў у Літву з вінтоўкамі і пісталетам (фота)
![Беларусы затрымалі расіяніна, які ехаў у Літву з вінтоўкамі і пісталетам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/8bb3a906d5c727faf1822da2c546e5bb.jpg.webp?itok=oWY-H72e)
Беларусы затрымалі расіяніна, які ехаў у Літву з двума вінтоўкамі ("Вяпрук" і "Сайга") і траўматычным пісталетам "МР-80". Здарэнне адбылося 19 чэрвеня ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. 53-гадовы грамадзянін Расіі ехаў на аўтамабілі Toyota. Акрамя вінтовак і пісталета ў салоне легкавіка былі і больш за 70 патронаў да згаданай зброі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Супрацоўнікі мытні забралі зброю для правядзення балістычнай экспертызы.
Фота: gpk.gov.by