Беларусы сталі менш купляць гарэлку

Паводле звестак Белстата, летась назіраўся рост продажу гэтага алкагольнага напою.



За сем месяцаў 2013-га прададзена 6 млн. 183,7 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме продажу алкаголю склала 47,2% (у студзені-ліпені 2012 года — 49,8%).



Сёлета праз рознічную (гандлёвую) сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 12,9 трлн. рублёў, што ў рознічным тавараабароце гандлю складае 11,5%, паведамляе БелаПАН.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі