Вы тут

Беларусы сталі менш кансерваваць ежу для зімовых запасаў

pixabay.com

Беларусы сталі менш кансерваваць ежу для зімовых запасаў. Сёлета цікавасць да такіх нарыхтовак знізілася прыкладна на 10%. Пра гэта сведчаць вынікі вывучэння спецыялістамі "Яндэкса" пошукавых запытаў са словамі "на зіму".

У жніўні-кастрычніку сёлета жыхары Беларусі зрабілі амаль мільён запытаў пра хатнія нарыхтоўкі садавіны і гародніны. Традыцыйна найбольш папулярнымі з'яўляюцца памідоры. На 49% вырасла цікавасць да абрыкосаў, на 35% — да апенькаў, на 25% — да агуркоў.

Жыхары Мінска вельмі рэдка цікавяцца кансерваваннем ежы. А вось у Магілёве і Віцебску, наадварот, колькасць падобных запытаў на 20% вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.