Беларусы сталі больш плаціць за паслугі — транспарт і “камуналку”

Найбольшую долю ў структуры выдаткаў беларускіх хатніх гаспадарак займаюць прадукты харчавання  — адразу 41,6%. У параўнанні з 2013 годам гэты паказчык павялічыўся амаль на 2%. На харчаванне беларусы выдаткоўваюць столькі ж грошай, як і ў крызісным 2011 годзе. Прыкладна на столькі ж працэнтаў вырасла доля выдаткаў на аплату паслуг — 20,2% з агульнай структуры выдаткаў.

“У гэты паказчык уключаныя не толькі камунальныя плацяжы, але і ўсе астатнія. Мы сапраўды сталі больш плаціць за камунальныя плацяжы, а таксама транспарт”, — тлумачаць у Белстаце.
Не змянілася доля выдаткаў да прыкладу на алкаголь: беларусы выдаткоўваюць на спіртныя напоі ўжо чатыры гады прыкладна 2,5% ад сваіх даходаў. Як ні дзіўна, беларусы цягам гэтага перыяду выдаткоўваюць на нехарчовыя тавары таксама аднолькавую колькасць грошай. У Белстаце патлумачылі, чаму не змяняецца структура выдаткаў.

“У Люксембургу на ежу людзі выдаткоўваюць, напрыклад, толькі 8% ад даходу. Чым менш выдаткоўвае чалавек на ежу, тым лепей ён жыве. Долі не змяняюцца, бо беларусы як елі так і ядуць, але да прыкладу, сталі набываць больш танныя харчовыя прадукты, чым раней”.

Гэта азначае, што беларусы ядуць як і елі, але набываюць больш танныя прадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі