Расійскі рэпер Oxxxymiron засмуціў беларусаў, не згадаўшы іх падчас канцэрта ў Варшаве 10 сакавіка. У зале іх было шмат, таму па сацсетках пракацілася хваля абурэння.
"Пад ціскам грамадскасці" музыка выбачыўся і напісаў, што памятае пра Беларусь. "Не трымайце зла, я вас бачу", — дадаў ён. 11 сакавіка ў Варшаве будзе дадатковы канцэрт — паглядзім, ці выправіцца ён.
Oxxxymiron аб'яўлены ў Расіі замежным агентам. У вайне, развязанай расіянамі, артыст падтрымлівае Украіну.