Вы тут

Беларусы просяць зрабіць 31 снежня выходным днём

pixabay.com

На сайце petitions.by з'явілася прапанова зрабіць выходны днём 31 снежня. Аўтары петыцыі просяць адмяніць пастанову Саўміна №688 "Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе", прынятую 9 кастрычніка.

Замет гэтага прапануецца іншы графік святочных навагодніх дзён: "У сувязі з просім усталяваць 31 снежня і 1 2 студзеня (пачынаючы з 2019 і 2020 гадоў, і ў наступныя гады) паўнавартаснымі выходнымі днямі на дзяржаўным узроўні, без пераносаў на іншыя дні".

Гэтую прапанову аўтары абгрунтоўваюць тым, што такія змены "вельмі станоўча адаб'юцца як на адпачынку грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)".

На 15:20 28 кастрычніка пад петыцыяй падпісаліся амаль 3000 чалавек. 

Адрасатамі петыцыі з'яўляюцца Мінпрацы і Савет міністраў. Між тым, графік святочных дзён у Беларусі вызначаецца ўказам кіраўніка дзяржавы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.