Беларусы маюць тры медалі на этапе Кубка свету па веславанні ў Познані
![Беларусы маюць тры медалі на этапе Кубка свету па веславанні ў Познані](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/litvinchuk.jpg.webp?itok=gRuHstZc)
Беларусы заваявалі тры ўзнагароды на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Познані. Золата дасталася байдарачніцам Вользе Худзенка і Марыне Літвінчук на дыстанцыі 500 м. На другім месцы экіпаж з Бельгіі (Херміен Петерс і Ліза Брокс), на трэцім славенкі Спела Панамарэнка Яніч і Аня Остэрман.
Байдарачнік Алег Юрэня заваяваў серабро на дыстанцыі 1000 метраў. Пераможцам у гэтых спаборніцтвах быў партугальскі спатрсмен Фернанда Пімента, а бронза ў Ёзефа Достала з Чэхіі.
У заездзе каноэ на 200 м беларус Арцём Козыр заняў трэцяе месца. Пераможцай стаў Зазе Надзірадзэ з Грузіі, на другім месцы Цімур Хайдараў з Казахстана.