Вы тут

Беларусы даведаліся, што ўжо тыдзень дзейнічае бязвізавы ўезд у Албанію

Албанія / pixabay.com

Для беларусаў дзейнічае бязвізавы ўезд у Албанію, паведамляе ў Facebook 16 чэрвеня прэс-служба МЗС нашай краіны. Высвятляецца, што рашэнне албанскіх уладаў было прынята і набыла моц тыдзень таму — з 10 чэрвеня. Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца на турыстычныя і прыватныя паездкі тэрмінам на 90 дзён.

Бязвізавы рэжым для беларусаў у Албаніі будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.