Беларусу ў Латвіі пагражае да 10 гадоў турмы за шпіянаж
![Беларусу ў Латвіі пагражае да 10 гадоў турмы за шпіянаж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/latvija-0408.jpg.webp?itok=Uby_6wXE)
Генеральная пракуратура выставіла абвінавачванне грамадзяніну Беларусі. Як паведамляе rus.jauns.lv, мужчына займаўся шпіянажам на карысць беларускай вайсковай выведкі.
Справу расследуе аддзел асабліва ўпаўнаважаных пракурораў крымінальна-прававога дэпартамента Генпракуратуры. За шпіянаж нашаму суайчынніку пагражае да 10 гадоў зняволення і прабацыйны нагляд на тэрмін да трох гадоў.
У суд справа можа быць перададзеная ў верасні.
Беларуса затрымалі сёлета 15 лютага супрацоўнікі службы ваеннай разведкі і службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі. Паведамлялася, што па даручэнні ваеннай разведкі Беларусі ён таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб'екты абароннай сістэмы Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.