Беларускую вакцыну супраць кавіду выпусцяць у абарачэнне к чэрвеню 2022-га

Беларускую вакцыну супраць кавіду выпусцяць у абарачэнне к чэрвеню 2022-га

Беларуская вакцына "Спутник V" паступіць у грамадзянскае абарачэнне к чэрвеню 2022 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя са спасылкай на прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку.

Галоўчанка наведаў РУП "Белмедпрэпараты", дзе прэзентавалі інвестыцыйны праект арганізацыі поўнага цыкла фармацэўтычнай вытворчасці вакцыны. Чыноўнік распавёў журналістам, што валідацыйныя (інжынерныя) серыі будуць закладзеныя на вытворчасці да канца года. 

Таксама ён заявіў, што на прадстаўленым абсталяванні можна вырабляць не толькі "Спутник V", але і іншыя біятэхналагічныя прэпараты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі