Беларускую тэнісную федэрацыю ўзначаліў кіраўнік "Белтэхэкспарту"

Новым старшынёй Беларускай тэніснай асацыяцыі стаў кіраўнік прадпрыемства "Белтэхэкспарт" 52-гадовы Ўладзімір Пефціеў.
Такое рашэнне было прынята ў пятніцу на справаздачна-выбарнай канферэнцыі асацыяцыі.

Ранейшы кіраўнік БТА экс-мэр Мінска Міхаіл Паўлаў пакінуў пасаду па стане здароўя.

Як адзначае tut.by, "Белтэхэкспарт" — кампанія, якая на працягу шматлікіх гадоў з'яўляецца лідэрам айчыннага рынка па продажы ваеннай тэхнікі.

Створаны пры арганізацыі тэнісны клуб згуляў значную ролю ў выхаванні цэлага пакалення беларускіх тэнісістаў экстра-класа на чале з Вікторыяй Азаранка і Вольгай Гаварцовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі