Беларускія вайскоўцы будуць вучыцца ва ўкраінцаў

Міністры абароны Украіны і Беларусі Анатоль Грыцэнка і Леанід Мальцаў на сустрэчы ў Маскве дамовіліся аб правядзенні сумесных міратворчых вучэнняў. Як паведаміў начальнік упраўлення прэс-службы Мінабароны Украіны Андрэй Лысенка, аб гэтым дасягнута прынцыповая згода, а ў далейшым працоўныя групы вызначаць месца і час правядзення вучэнняў, склад падраздзяленняў.

Па яго словах, Беларусь цікавіцца міратворчым доследам Узброеных Сіл Украіны.

Лысенка таксама паведаміў, што бакі дамовіліся аб рамонце і абслугоўванні авіяцыйнай і бранетанкавай тэхнікі абедзвюх краін на прадпрыемствах Беларусі і Украіны.

УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі