Беларускія ўлады прынеслі прабачэнні Літве за затрыманне журналістаў

Прабачэнні Літве за затрыманне журналістаў прынеслі беларускія ўлады. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, у аўторак знешнепалітычнае ведамства Літвы наведаў беларускі амбасадар Уладзімір Дражын.  Падчас сустрэчы з дзяржсакратаром міністэрства Лайманасам Талат-Кялпшай ён перадаў прабачэнні з нагоды інцыдэнта з прадстаўнікамі журналістаў літоўскага дзяржтэлерадыё.

Нагадаем, 25 сакавіка падчас разгону ў Мінску на праспекце Незалежнасці апазіцыйнага шэсця спецназаўцы затрымалі літоўцаў і каля гадзіны апытвалі іх у пастарунку. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што журналісты мелі неабходную акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі