Беларускія ўлады абяцалі вызваліць усіх палітвязняў да канца лютага?

Беларускія ўлады абяцалі вызваліць усіх палітвязняў да канца лютага. Пра гэта заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў. “Пра такую дамоўленасць стала вядома ад прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаваў, якія ўдзельнічалі ў Брусэльскім форуме. Цяпер становіцца зразумелай рэзкая рэакцыя Злучаных Штатаў Амерыкі і ўвядзенне санкцыяў супраць “Белнафтахіму””, - заявіў Саннікаў.

Ён падкрэсліў, што падчас гэтай прадстаўнічай сустрэчы еўрапейскія дыпламаты яшчэ раз зазначылі, што збліжэнне Беларусі і Еўрасаюзу немагчымае без вызвалення ўсіх палітвязняў.

Трэці Брусэльскі форум прайшоў 14-16 сакавіка ў сталіцы Бельгіі. Форум быў арганізаваны тры гады назад Нямецкім фондам Маршала. Ён адразу заявіў пра сябе як пра найбуйнейшую падзею міжнароднага жыцця. На форум збіраюцца вядучыя палітычныя і грамадскія дзеячы, дыпламаты, аналітыкі, журналісты. Сярод удзельнікаў - генеральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схефэр, прэзідэнт Сусветнага банка Роберт Зэлк, генеральны сакратар Савета Еўропы Хаўер Салана, прэм'ер міністры Бельгіі Гі Верхафстадт і Даніі Андэрс Фог Расмусэн, міністры замежных спраў Бельгіі Карэлаў дэ Гухт, Польшчы Радаслаў Сікорскі, Швецыі Карл Білд, Латвіі Марыс Рыексцінс, намеснік міністра фінансаў ЗША Роберт Кіміт, міністр нацыянальнай бяспекі ЗША Майкл Чэртофф, міністр абароны Канады Пітэр Маккей, старшыня расійскага думскага камітэта Канстанцін Касачоў і вядомы расійскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, віцэ-прэм'ер Украіны Рыгор Няміра і "ценявы" міністр замежных спраў Канстанцін Грышчанка, віцэ прэм'ер Чэхіі Аляксандр Вондра, буйныя бізнэсоўцы, вядучыя журналісты і іншыя. Ад Беларусі ў форуме ўдзельнічалі кіраўнік Фонду "Мы памятаем" Ірына Красоўскаяі і міжнародны каардынатар Хартыі'97 Андрэй Саннікаў.

Хартыя’97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі