Беларускія ратавальнікі запускаюць новы праект — “Энцыклапедыя бяспекі”

Беларускія ратавальнікі запускаюць новы праект — “Энцыклапедыя бяспекі”

Беларускія ратавальнікі запускаюць новы праект — “Энцыклапедыя бяспекі”. Гэта цыкл відэаролікаў, у якіх і дарослым, і дзецям нагадваюцца асноўныя правілы бяспекі. Спецыялісты падрабязна разбіраюць сітуацыі, у якіх можа апынуцца чалавек і што ён мусіць рабіць. Гаворка ідзе пра аказанне першай меддапамогі, пра дзеянні падчас пажару і нават падчас нападу агрэсіўнага сабакі.

Першы выпуск прысвечаны пажару ў кватэры. Гледачы даведаюцеся, што рабіць і як можна перамагчы вогненную стыхію ўласнымі сіламі, паведамляе прэс-служба МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі