Беларускія перавозчыкі страцілі 170 тыс. еўра з-за страйку польскіх мытнікаў

Беларускія аўтаперавозчыкі страцілі 170 тысяч еўра з-за страйку польскіх мытнікаў у студзені гэтага года. Такую папярэднюю ацэнку зрабілі ў Мінтрансе. Як паведамляе прэс-служба міністэрства, з 26 па 29 студзеня на памежных пунктах пропуску штодня прастойвала па 945 беларускіх фураў. Цяпер аўтаперавозчыкам прапануецца звяртацца па юрыдычную дапамогу з тым, каб спагнаць з польскага боку страчаныя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі