Беларускія памежнікі затрымалі чыноўніка-карупцыянера з Манголіі (фота)

Беларускія памежнікі затрымалі чыноўніка-карупцыянера з Манголіі (фота)

Беларускія памежнікі затрымалі чыноўніка-карупцыянера з Манголіі. Разам з 32-гадовай жонкай 49-гадовы мужчына спадзяваўся нелегальна патрапіць у Польшчу, а пасля — у Германію, дзе жыве яго сястра.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, грамадзян Манголіі брэсцкія памежнікі спынілі 24 верасня ў 270 метрах ад беларуска-польскай мяжы. Яны ішлі да яе вельмі асцярожна, не набліжаліся да населеных пунктаў. Падчас допыту мангол прызнаўся, што на радзіме ён займаўся "супрацьпраўнай дзейнасцю" і вымушаны быў уцякаць за мяжу.

Сайт sb.by дадае, што мужчына быў на дзяржаўнай службе ў Манголіі, ва Улан-Батары. Цяпер парушальнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы. Іх чакае дэпартацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі