Беларускія памежнікі адмаўляюць наяўнасць “транзіту тэрарыстаў”

Тэрарысты не трапляюць у Расію праз Беларусь. Такую заяву зрабіла кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэту памежных войск нашай краіны.

Нагадаем, што напярэдадні дырэктар памежнай службы ФСБ Расіі не выключыў магчымасці пранікнення ўдзельнікаў тэрарыстычных арганізацый праз празрыстую беларуска-расійскую мяжу.


Кіраўніцтва памежнага ведамства Беларусі з аднаго боку абвяргае словы расійскага калегі, з іншага — мяркуе, што яго словы «мелі, магчыма, іншы сэнс». Таксама паведамляецца, што зараз эфектыўна працуе сістэма збору і перадачы інфармацыі ў адносінах асоб, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці.


Летась па «наводцы» беларусаў расійскія памежнікі затрымалі больш за 80 грамадзян трэціх краінаў, якія не мелі права на ўезд у Расію. Сёлета ў ФСБ беларускім бокам былі перададзены звесткі на дзве сотні такіх людзей.



Фота з сайту Photo.ByMedia.net