Беларускія навукоўцы зрабілі мясное марозіва

Беларускія навукоўцы зрабілі мясное марозіва

Амаль 240 распрацовак пакажа Нацыянальная акадэмія навук Беларусі на выставе "Белагра-2020". 

РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" НАН Беларусі прадставіць на выставе мясное марозіва Ice meat, перадае БЕЛТА. Паведамляецца, што гэты прадукт "ідэальна пасуе для лёгкага перакусу". Вытворцы заяўляюць, што робіцца яно з адборнай мясной сыравіны і іншых паўнавартасных інгрэдыентаў. 

"Такое марозіва будзе смакаваць моладзі, дзецям, якія адначасова пры ўжыванні любімых імі дэсертаў змогуць папоўніць патрэбы арганізма ў незаменных мікранутрыентах, якія змяшчаюцца ў мясных прадуктах, а таксама гурманам і знаўцам прадукцыі будучыні", — кажуць у НАН.

Таксама сярод навінак Інстытута мяса-малочнай прамысловасці — сухія сумесі для вырабу кулінарных вырабаў і паўфабрыкатаў з выкарыстаннем 3D-тэхналогій. 

30-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" пройдзе з 29 верасня па 4 кастрычніка на тэрыторыі Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў, 20/2 у Мінску. Удзел у ёй плануюць прыняць каля 400 кампаній з 15 краін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі