Беларускія мытнікі перахапілі антыкварыят, які везлі ў Расію (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі антыкварыят у грузавіку "Scania", які вёз мэблю з Нямеччыны ў Расію. У пункце пропуску "Казловічы" вырашылі агледзець паўпрычэп, у якім аказаліся 76 старадаўніх рэчаў. У таварасуправаджальных дакументах не было інфармацыі пра іх.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, мытнікамі былі забраныя да рашэння суда карціны і рэпрадукцыі, гадзіннікі, кнігі, крэслы, сталы, камоды, дэкаратыўныя фігуркі, прадметы рэлігійнага культу, патэфонныя пласцінкі, тэлефонныя станцыі і інш. Паводле папярэдняй ацэнкі агульны кошт дадзеных прадметаў склаў звыш 550 млн рублёў.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі