Беларускія музыкі прайгралі аргентынцам на чэмпіянаце свету па футболе

Сёння ў Сочы пачаўся чэмпіянат свету па футболе сярод артыстаў эстрады, кіно і тэатра. У стартавай гульні турніру беларусы сустракаліся з аргентынцамі і саступілі - 0:1. На працягу ўсяго паядынку нашы суайчыннікі мелі прыкметную тэрытарыяльную перавагу, аднак прабіць галкіпера паўднёўцаў Эстэбана Погані, які ў свой час бараніў колеры вядомага клуба "Бока Хуніёрс", так і не здолелі. Наступны матч зборная Беларусі правядзе ў сераду супраць каманды Камеруна.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі