Беларускія гарналыжныя курорты — самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў у СНД
![Беларускія гарналыжныя курорты — самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў у СНД](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/76f76d2a3cd3766cf895ced35d34abed.jpg.webp?itok=EHqn_JEC)
Беларускія гарналыжныя курорты Лагойск і Сілічы — самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў у СНД. Ад іх крыху адсталі азербайджанскія курорты Шахдаг і Туфандаг, Чымбулак у Алматы ў Казахстане. А самым папулярным накірункам для навагодніх і зімовых падарожжаў назвалі Мінск. Рэйтынг быў складзены агенцтвам ТурСтат па выніках аналізу папулярнасці турыстычных паездак, інфармуе сайт sb.by.
Падарожжа расійскіх турыстаў па СНД звычайна складае 3-5 дзён, за дзень яны трацяць ад 50 да 100 долараў.