Беларускія гандбалісты сёння гуляюць з ізраільцянамі

Сёння гандбалісты зборнай Беларусі правядуць першы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2010 года. На пляцоўцы брэсцкага спорткомплекса "Вікторыя" падапечныя Георгія Свірыдзенкі сустрэнуцца з камандай Ізраіля. Гульня пачнецца ў 19.00, беларускія аматары спорту змогуць убачыць яе ў жывым эфіры тэлеканала "ЛАД".

Для гаспадароў сённяшняя сустрэча стане першай у 5-й кваліфікацыйнай групе, а іх супернікі правялі ўжо два матчы. У сябе дома ізраільцяне прайгралі славенцам з лікам 28:36, а затым атрымалі перамогу ў гасцях у балгарскіх гандбалістаў — 34:28. Лідэрам гэтай адборачнай групы з'яўляецца зборная Нямеччыны.

Да сённяшняй гульні зборныя Беларусі і Ізраілю сустракаліся паміж сабой 6 разоў — у актыве беларусаў 4 перамогі, а іх апаненты выйгравалі двойчы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі