Беларускія футбалісты стукнуліся галовамі так, што спатрэбілася меддапамога

Беларускія футбалісты стукнуліся галовамі так, што спатрэбілася меддапамога

Трагікамічны інцыдэнт здарыўся падчас футбольнага матча клубаў другой лігі — "Маладзечна" і "Фалька" з аграгарадку Чаркасы. 

Паўабаронца "Фалька" Уладзіслаў Завадскі і абаронца "Маладзечна" Раман Вінцукоўскі ў барацьбе за мяч так стукнуліся галовамі, што ім спатрэбілася дапамога медыкаў. Праўда, піша Tribuna.com, брыгады хуткай дапамогі падчас гульні проста не было. Таму дапамагала ім доктарка каманды "Фалька".

Абодва футбалісты выбылі з гульні на 10 хвілінаў, але потым працягнулі гуляць. Завадскага замянiлi толькi ў сярэдзiне другога тайма, а Вінцукоўскі, якому зрабiлi павязку на галаву, увогуле дагуляў да канца матча.

Дарэчы, "Маладзечна" святкавала гасцявую перамогу — 7:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі