Беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі
![Беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-15t121533z_8765358_devee2f0y1x9m_rtrmadp_3_olympics-2018-fski-ae-w.jpg.webp?itok=3-wU2_oO)
У пятніцу, 16 лютага, беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі, пачатак у 14:00 паводле беларускага часу. У фінале спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы выступяць Ала Цупер (чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы-2014) і Ганна Гуськова. Гуськова збіраецца ў фінале выканаць “больш складаны скачок”.
Аднак з заяўкі вынікае, што самы складаны скачок анансуе Ала Цупер, яго каэфіцыент 3,800. У Ганны Гуськовай каэфіцыент 3,500. Цупер выступіць у фінале шостай, Гуськова — 11-й.
На сённяшні дзень Беларусь не мае на Алімпіядзе ў Пхёнчхане медалёў. Галоўная надзея цяпер на фрыстайл.
![Беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі](/sites/default/files/paragraphs/image/fry1.jpg)