Беларускія дзяржкампаніі зацікаўленыя ў выхадзе на Варшаўскую фондавую біржу

Ключавыя беларускія дзяржаўныя кампаніі зацікаўленыя ў выхадзе на Варшаўскую фондавую біржу. Пра гэта піша варшаўская газета Rzeczpospolita. Называюцца “Беларусбанк”, нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку, а таксама БелАЗ. На дадзены момант улады Беларусі не пацвярджаюць назвы кампаній, якія ў хуткім часе можа быць часткова прыватызаваныя, у тым ліку і палякамі, адзначае выданне.

“Там вельмі шмат праўды, — кажа пра гэтую навіну намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, які нядаўна наведаў Варшаву. — Вядома, мы зацікаўленыя. Але бізнес любіць цішыню, не варта на дадзены момант казаць аб планах".