Беларускія драматургі па-ранейшаму лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме

27 лістапада а 15-й гадзіне на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца чытка і абмеркаванне п'есы Паўла Пражко "Ураджай". Уваход на мерапрыемства вольны.  Вось што распавёў Еўрарадыё тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў:

"Чытку зробіць рэжысёр Павел Харланчук з акцёрамі: Ганна Хітрык, Аляксандр Маўчанаў, Міхаіл Зуй, Вольга Скварцова. Нядаўна прэм'ера гэтай п'есы адбылася ў Ніжневартаўску, мае адбыцца прэм'ера ў Маскве. Такім чынам атрымліваецца, што беларускія драматургі лепш ставяцца за мяжой, чым на радзіме".

П'есы маладога беларускага драматурга Паўла Пражко актыўна ставяцца ў Расіі, перакладзеныя на французскую і англійскую мовы.