Беларускія дэсантнікі распавялі пра свае татуіроўкі. Фотарэпартаж

Беларускія дэсантнікі распавялі пра свае татуіроўкі. Фотарэпартаж

2 жніўня ў Беларусі адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сілаў спецыяльных аперацый. Еўрарадыё паразмаўляла ў Мінску з удзельнікамі святкавання і распытала іх пра гісторыю татуіровак.

Дзмітрый "Капа" зрабіў татуіроўку у 1994 годзе ў гонар сваёй 80-й асобнай разведвальнай роты.

 

Аляксандр "Козя" зрабіў татуіроўку ў 2012 годзе як сімвал сваёй брыгады.

 

Саня "Стары" зрабіў татуіроўку ў 2014 годзе, "таму што яго вочы наліваюцца крывёю, калі бачыць ворагаў", а за Паветрана-дэсантныя войскі ён гатовы аддаць жыццё.

 

Аляксандр "Яўсей" зрабіў татуіроўку ўжо пасля службы ў 2013 годзе ў салоне, "таму што хацеў насіць на сабе шэўрон часткі".

 

Артур "Цыба" зрабіў татуіроўку ў 2011 годзе, "каб усе ведалі, з якой ён брыгады".

 

Юрый "Баксёр" зрабіў татуіроўку ў 1990-м годзе, "таму што ганарыцца сваёй 38-й брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадай".

 

Сяргей "Пятровіч" зрабіў татуіроўку ў 1986 перад Афганістанам. Ён тады вырашыў, што "калі заб'юць, то няхай усе ведаюць, дзе ён служыў".

 

Саша "Дзікі" зрабіў татуіроўку ў 1987-м, "каб ведалі".

 

Слава "Харытон" зрабіў татуіроўку ў 1991 годзе, таму што крумкач — сімвал брыгады.

 

Віктар Мікалаевіч "Віцёк" зрабіў татуіроўку машынкай для галення і дротам ад расцяжкі ў 1987 годзе перад Афганістанам як памяць пра сяброўства.

 

Мацвей "Чабурэк" так радаваўся святу, што не змог распавесці пра гісторыю сваёй татуіроўкі.

 

Валерый Уладзіміравіч "Браня-рэзак" зрабіў сваю татуіроўку праз шмат гадоў пасля службы ў 2006 годзе (усе пыталіся, чаму ў яго яе не было, ну і як сімвал, каб не забыцца пра службу).

 

Уладзімір Віктаравіч "Кэп" прайшоў 2 чачэнскія вайны. Ён кажа, што з гледзішча бяспекі зрабіў зверху на татуіроўцы дэсантніка іншую (ворагам не трэба было ведаць, што ён дэсантнік).

 

Яўген "Дрон" зрабіў сабе татуіроўку ў 2006 годзе ў памяць пра сяброўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі