Беларускія біятланісты залечваюць траўмы проста на чэмпіянаце свету

Трэнеры прызнаюцца, што нашыя не будуць змагацца за медалі. Дар’я Дамрачова і Сяргей Новікаў падчас галоўных спаборніцтваў аднаўляюцца пасля Універсіяды і юніёрскага чэмпіянату свету. Людмілу Ананьку турбуюць болі. Рустаму Валіуліну баліць спіна. Як прызнаўся адзін з трэнераў зборнай газеце “Прессбол”, палову спрынтэрскай дыстанцыі Рустам бег нароўні з наймацнейшымі, але потым яго паралізавала.

Самы паспяховы пакуль што на чэмпіянаце з нашых біятланістаў Аляксандр Сыман: у яго 25-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў.

Але і ён на мяжы фізіялагічнага крызісу. Яго мышцавая загружанасць за межамі нармальных велічыняў. Спартоўцу патрабуецца сур’ёзнае медычнае абследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі