Беларускія біятланісты сенсацыйна занялі другое месца ў змешанай эстафеце

“Срэбра” сенсацыйна заваявала ў змешанай эстафеце 2 па 6 і 2 па 7,5 кіламетра на чэмпіянаце свету па біятлоне зборная Беларусі.
Каманда ў складзе Людмілы Калінчык, Дар’і Домрачавай, Рустама Валіуліна і Сяргея Новікава пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 13 хвілін 13,1 секунды. Ад пераможцаў – каманды Нямеччыны – беларусы адсталі на 52,6 секунды.

На агнявых рубяжах беларускія біятланісты паказалі найлепшы вынік, выкарыстаўшы 4 дадатковых патроны і пазбегнуўшы штрафных кругоў.

13 лютага ў Швецыі пройдзе жаночая індывідуальная гонка на 15 кіламетраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі