Беларускія баскетбалісткі ў Рыа на апошняй секундзе прайгралі францужанкам

Беларускія баскетбалісткі ў Рыа на апошняй секундзе прайгралі францужанкам

На Алімпіядзе ў Рыа жаночая зборная Беларусі па баскетболе зноў прайграла. 7 жніўня нашыя спартоўкі сустракаліся з віцэ-чэмпіёнкамі Еўропы — зборнай Францыі. Гульня скончылася з лікам 72:73 (22:14, 20:20, 11:18, 19:21) на карысць францужанак. Прычым апошняе ачко каманда Францыі выйграла літаральна на апошняй секундзе сустрэчы.

Найбольшую колькасць ачкоў нашай камандзе ў матчы прынеслі Таццяна Ліхтаровіч (16), Кацярына Сныціна (14), Алена Леўчанка (13), Ліндсэй Хардзінг (12).

У першым алімпійскім матчы каманда Анатоля Буяльскага саступіла Японіі — 73:77.

Наступную гульню нашыя баскетбалісткі правядуць 9 жніўня — са зборнай Бразіліі.

Становішча камандаў: Аўстралія — ​​4 ачкі (2 матчы; 145-122), Францыя — 4 (2; 128-111), Японія — 2 (1; 77-73), Беларусь — 2 (2; 145-150), Турцыя — 2 (2; 95-116), Бразілія — ​​1 (1; 66-84). У чвэрцьфінал турніру выйдуць чатыры лепшыя зборныя па выніках аднакругавога турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі