Беларускія адвакаты бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных

Бясплатныя кансультацыі з нагоды Дня Канстытуцыі правядуць 13 сакавіка для малазабяспечаных грамадзян беларускія адвакаты. Што да звычайных грамадзян, якіх не адносяць да малазабяспечаных, то ім прававую дапамогу будуць аказваць у звычайным рэжыме.

Звычайна людзей цікавяць пытанні падліку стажу пры выхадзе на пенсію, працаўладкавання, сацыяльнай падтрымкі, спадчыны, жылля, перадае БЕЛТА.

Сёлета бясплатныя акцыі для малазабяспечаных будут таксама праводзіцца 26 чэрвеня — з нагоды для ўтварэння адвакатуры Беларусі, 1 кастрычніка — да Дня людзй сталага веку, 4 снежня — да Дня юрыста.

Дарэчы, такую ж самую акцыю сёння зладзяць мінскія натарыусы, прычым атрымаць бясплатную кансультацыю ў сталічных натарыяльных канторах зможа любы ахвотны, незалежна ад узроўню яго прыбыткаў.

Фота: news.21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі