Вы тут

Беларускіх настаўнікаў навучаць шукаць "экстрэмістаў" сярод вучняў

pixabay.com

Пасля трагедыі ў Стоўбцах па беларускіх школах чыноўнікі разаслалі інструкцыю для выяўлення "экстрэмістаў" сярод вучняў. Радыё "Свабода" атрымала такую інструкцыю ад чытачоў.  

Дакумент называецца "Алгарытм узаемадзеяння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў устаноў адукацыі, спорту, турызму, культуры і аховы здароўя Гомельскай вобласьці для ранняй ідэнтыфікацыі ў моладзевым асяроддзі асобаў, якія ўваходзяць у нефармальныя моладзевыя групоўкі". Інструкцыя зацверджаная на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама.

Паведамляецца, што міліцыя будзе праводзіць навучальныя семінары для работнікаў школ, а таксама ўстановаў спорту, турызму, культуры і аховы здароўя.

Настаўнікам, якія выявяць "экстрэмістаў", прапануецца, напрыклад, неадкладна пісьмова паведаміць пра гэта кіраўніку.