Беларускіх чыгуначнікаў палохаюць адказнасцю за датычнасць да "рэйкавай вайны"

Беларускіх чыгуначнікаў палохаюць адказнасцю за датычнасць да "рэйкавай вайны"

Беларуская чыгунка можа трапіць пад маштабную "зачыстку", падчас якой пазбавяцца ад "нядобранадзейных супрацоўнікаў", піша тэлеграм-канал чыгначнікаў. Найперш пад звальненне трапяць тыя, хто працуе з дакументацыяй "абмежаванага распаўсюду" ці звязаны з арганізацыяй руху цягнікоў.

Прычына акцыі — дзейнасць "партызанаў" на чыгунцы, якія намагаюцца зрываць перавозкі па Беларусі расійскай ваеннай тэхнікі. Задача спецслужбаў — спыніць уцечку інфармацыі пра графік руху цягнікоў. Чыгуначнікам пачалі даваць на подпіс паперу з пагрозамі крымінальнай адказнасці за дачыненне да "рэйкавай вайны" і нават за заклікі да яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі