Беларускі журналіст і блогер Дзмітрый Галко з сынам уцёк ва Украіну

Беларускі журналіст і блогер Дзмітрый Галко з сынам уцёк ва Украіну

Беларускі журналіст і блогер Дзмітрый Галко з сынам уцёк ва Украіну. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Напярэдадні Галко пісаў, што на яго ў Беларусі завялі крымінальную справу за напад на міліцыянера і што яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён паведамляў пра цяжкае фінансавае становішча (нядаўна яго звольнілі з “Эканамічнай газеты”) і прасіў у сяброў падтрымкі.

Галко ў апошнія гады жыў ва Украіне, пісаў рэпартажы для мінскай недзяржаўнай газеты “Новы час”. За серыю матэрыялаў з Данбаса ён стаў лаўрэатам прэміі імя Святланы Навумавай у намінацыі “Журналістыка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі