Беларускі заваявалі алімпійскую бронзу на байдарцы-чацвёрцы

Беларускі заваявалі алімпійскую бронзу на байдарцы-чацвёрцы

Беларускі заваявалі бронзавую ўзнагароду на Алімпіядзе ў спаборніцтвах па веславанні на байдарках-чацвёрках. Экіпаж у складзе Маргарыты Махневай, Надзеі Ляпешка, Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка паказаў трэці вынік на дыстанцыі 500 метраў. Іх час — 1,16,619.

Выйгралі на гэтай дыстанцыі венгеркі, другое месца ў экіпажу з Нямеччыны.

Беларускія весляры на сёлетніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра змаглі заваяваць толькі адзін медаль. У спаборніцтвах па акадэмічным веславанні сярод жаночых адзіночак тытулаваная Кацярына Карстэн не змагла выйсці ў фінал, пасля чаго абвясціла пра завяршэнне сваёй кар’еры. Станіслаў Шчарбачэня ў фінале быў толькі 5-м сярод мужчынскіх адзіночак.

Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап паказалі 9-ты вынік у заплыве на чацвёрцы распашной.

Марына Літвінчук, сённяшняя бронзавая прызёрка, выступала таксама ў спаборніцтвах байдарак-адзіночак і заняла 5-е месца. На байдарцы-двойцы Літвінчук у тандэме з Надзеяй Ляпешка заняла 6-е месца ў заплыве байдарак-двоек на 500 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі