Беларускі трэнерскі дэсант у чэрвені паедзе на чэмпіянат Еўропы па футболе

Група беларускіх футбольных спецыялістаў з васьмі чалавек у чэрвені накіруецца на чэмпіянат Еўропы з мэтай азнаямлення з гульнёй найлепшых зборных кантынента. Нагадаем, ён пройдзе ў Аўстрыі і Швейцарыі з 7-га да 29-га чэрвеня. У склад групы трэнераў увайшлі: трэнеры нацыянальнай каманды Бернд Штанге і Херальд Ірмшэр, а таксама Юрый Курненін, Павел Раднёнак, Пётр Васілеўскі, Сяргей Саладоўнікаў, Аляксандр Хацкевіч і Дзмітрый Касянок.

Прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Новыш у інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што такога вялікага "дэсанту" на футбольныя спаборніцтвы такога ўзроўню не прыпомніць:

"Вядома, нашыя спецыялісты ездзілі на некаторыя матчы чэмпіянату свету, у тым ліку і трэнер галоўнай зборнай. Але, каб адразу восем трэнераў... Мне падаецца, што ўпершыню такі ўнушальны дэсант".

Паводле словаў Новыша, у задачу спецыялістаў ставіцца аналіз апошніх тактычных дасягненняў найлепшых зборных Еўропы, адсочванне новых тэндэнцый сучаснага футбола, арганізацыі трэніровачнага працэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі