Беларускі сцяг можа з'явіцца ў Філадэльфіі ля помніка Тадэвушу Касцюшку

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Філадэльфіі / Юрый Палякоў, fotokto.ru
Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Філадэльфіі / Юрый Палякоў, fotokto.ru

Беларусы ЗША стварылі петыцыю з просьбай усталяваць нацыянальныя сцягі Злучаных Штатаў, Польшчы, Беларусі і Літвы ля помніка Тадэвушу Касцюшку на бульвары Бенджаміна Франкліна ў Філадэльфіі.

Касцюшка быў брыгадным генералам амерыканскай арміі, выбітным ваенным інжынерам, пабудаваў фарты ў Вест-Пойнце. Акрамя таго, Касцюшка — нацыянальны герой многіх краін: нарадзіўся і вырас на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, вывучаў фартыфікацыю і ваенную справу ў Польшчы, распрацаваў інавацыйныя тэхналогіі, якія дапамаглі амерыканцам у вайне за незалежнасць, і ўзначаліў паўстанне супраць расійскага кантролю ў Рэчы Паспалітай у 1794 годзе.

Аўтары петыцыі мяркуюць, што сцягі ЗША, Польшчы, Літвы і традыцыйны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі могуць стаць "сімвалам адзінства паміж краінамі, на якія ўплываў гераізм Касцюшкі, і будуць служыць праслаўленню каштоўнасцяў свабоды, інавацый і лідарства ў часы вялікіх цяжкасцяў ва Усходняй Еўропе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі